ЗЬМIЦЕР ВАЙЦЮШКЕВIЧ & WZ-ORKIESTRA - Балады

ЗЬМIЦЕР ВАЙЦЮШКЕВIЧ & WZ-ORKIESTRA
Балады
© 2002 Todar (Зьмiцер Вайцюшкевiч)
19tks/38mins

Зьмiцер Вайцюшкевiч не памыляецца, называючы свой другi сольны альбом саундтрэкам да нязробленага фiльму, — калi б у нас быў свой Кустурыца i сваё «Час цыган», гэта была б музыка менавiта да яго. Вельмi цэласная праца зь дзевяцi балад (словы народныя, музыка большай часткай З.В.) прадстаўляе сабой калейдаскоп стыляў, сэнсаў, эмоцый i настрояў. Трагiчныя песьнi чаргуюцца зь вясёлымi, усходнiя музычныя матывы з заходнiмi, а народныя з сучаснымi; сьпеў зьмяняецца апавяданьнем, iнструмэнтальныя пройгрышы — фрагмэнтамi а-капелла. Можна сказаць, што ў параўнаньнi з KRIWI ён стаў некалькi больш эстэцкiм i ў чымсьцi камэрным, але пры празрыстасьцi-мiнiмалiстычнысьцi яго цяперашнiх аранжыровак, дзе ў розныя моманты дамiнуюць розныя iнструмэнты i ёсць шмат прасторы для вакала, ён умее быць максымальна выразьлiвым i разам з тым зразумелым. Мажлiвы альбом года.

Адзнака CD (па пяцiбальнай шкале) — 5.

Зьмiцер Безкаравайны

Опубликовано в Белорусской газете от 12.11.2002.




Copyright © 2003–2018 WebSiteEditor Татьяна Николаева aka Li-Lu
Copyright © 2003–2018 WebMaster Андрей Николаев aka Shaman
Разрешается публикация материалов со ссылкой на сайт TOHK «ОБЛАКО-9»
 

TOHK «ОБЛАКО-9»









Яндекс.Метрика


Exp.: Вс, 16.12.18 01:17
Mod.: Пт, 08.07.05 11:49