Фільм «Тры кіламетры да неба» будзе ўдзельнічаць у фестывалі «CRONOGRAF»

«Тры кіламетры да неба» — дакументальны фільм, зняты Вольгаю Дашук для тэлеканалу «Белсат», — выбралі да ўдзелу ў конкурсе IX Міжнароднага фестывалю дакументальных фільмаў у Кішынёве «CRONOGRAF».

«Тры кіламетры да неба» — гэта гісторыя беларуса, якога трагічны выпадак прыкаваў да ложка. Галоўны герой, Андрэй, не толькі не здаўся, але радыкальна змяніў сваё жыццё: пачаў размаўляць па-беларуску, зацікавіўся гісторыяй. Сёння ён стварае інтэрнэт-сайты, піша вершы, выдаў дзве кнігі. У ягоным жыцці з'явіліся каханне і новая мара — скочыць з парашутам.

Беларускі фільм пазмагаецца за ўзнагароды фестывалю ў малдаўскай сталіцы разам з 28 фільмамі, адабранымі з 200 стужак, дасланых з 42 краінаў. Фестываль адбудзецца 26—30 траўня 2011 г.

25 сакавіка 2011 года

Крыніца: БелСат

Абмеркаваць навіну

© Copyright Пресс-служба ТОНК «Облако-9»




Copyright © 2003–2017 WebSiteEditor Татьяна Николаева aka Li-Lu
Copyright © 2003–2017 WebMaster Андрей Николаев aka Shaman
Разрешается публикация материалов со ссылкой на сайт TOHK «ОБЛАКО-9»
 

TOHK «ОБЛАКО-9»









Яндекс.Метрика


Exp.: Пт, 15.12.17 08:06
Mod.: Вт, 20.03.12 15:10