Mайстар-клас па польскiх традыцыйных народных танцах

У бліжэйшы аўторак, 21-га красавіка, Мінская Школа Танцаў Народаў Свету запрашае ўсіх жадаючых на публічны майстар-клас па польскіх традыцыйных народных танцах. Пачатак у 19:00.

У праграме — традыцыйныя польскія народныя танцы Хадзёны, Абэрэк, Кшыжак, Сарока, Полька Пшэзнога ды іншыя. Працягласць майстар-класу каля 2-х гадзін. Выкарыстоўваецца жывая традыцыйная музыка.

Месца правядзення майстар-класа — сярэдняя школа № 35, актавая заля (3-ці паверх). Адрас школы: вул. Азізава, 6 (каля вул. Арлоўскай, Кіеўскага скверу і кінатэатра «Кіеў»). Прыпынак «Кіеўскі сквер» альбо «вул. Гая». Даехаць можна на тралейбусах № 33, 55, 38, 28 альбо аўтобусам № 38. Туды ж ідуць тралейбусы № 22, 12 (ехаць да кінатэатра «Кіеў», а потым ісці пешшу ў бок вул. Арлоўскай).

Арганізуе майстар-клас Мінская Школа Танцаў Народаў Свету ды Сярэдневечны Вулічны Тэатр «DiGrease's Buffoon Theatre».

Кантакты: +375 29 685-03-74 (Ганна), +375 29 507-62-63 (Аляксей).

Bekar
18 апреля 2009 года

Абмеркаваць навіну

© Copyright Пресс-служба ТОНК «Облако-9»




Copyright © 2003–2010 WebSiteEditor Татьяна Николаева aka Li-Lu
Copyright © 2003–2010 WebMaster Андрей Николаев aka Shaman
Разрешается публикация материалов со ссылкой на сайт TOHK «ОБЛАКО-9»
 

TOHK «ОБЛАКО-9»







Exp.: Ср, 10.03.10 07:42
Mod.: Ср, 27.05.09 16:31